Запасы газу ў Еўропе імкліва скарачаюцца

14 января 2022
Запасы газу ў ЕС працягваюць хутка скарачацца: падземныя сховішчы ўпершыню ў гісторыі спусцелі больш як напалову. Ніжэй за ўсіх ўзровень запасаў у Аўстрыі і Нідэрландах, ён не перавышае і 33 працэнтаў. Ва Украіне паказчык апусціўся да 26 працэнтаў. Прычынай такога падзення стаў моцны адбор, да якога ўладальнікі запасаў прыступілі з пачаткам новага рабочага тыдня. 

Зараз ён у два разы пераўзыходзіць сярэднія значэнні, характэрныя для гэтых дзён апошнія пяць гадоў. Запасы скарачаюцца на фоне росту цэн за ацяпленне і электраэнергію. Прыкметней за ўсіх пакутуюць спажыўцы Германіі, найбуйнейшай эканомікі ЕС,  і Вялікабрытаніі.