Намеснік старшыні ўрада Іванаўскай вобласці Расіі загінуў у ДТЗ у Шумілінскім раёне

5 октября 2021

Сталі вядомы першыя падрабязнасці гібелі намесніка старшыні ўрада Іванаўскай вобласці. Машына расійскага чыноўніка ўрэзалася ў сустрэчную фуру пад Шумілінам. Ад удару легкавушка перакулілася. Як паведамілі ў ДАІ, Сяргей Каробкін ехаў на Mitsubishi ў бок Расіі, але не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з фурай. Яго шпіталізавалі ў Шумілінскую бальніцу, але траўмы аказаліся не сумяшчальныя з жыццём - мужчына памёр. Яму было 62 гады, ён нарадзіўся ў Беларусі. У машыне з Сяргеем Каробкіным таксама знаходзілася яго жонка - яна выжыла ў аварыі.