Замарозіць сваю яйцаклетку дзеля працы

15 октября 2014
На што толькі не ідуць буйныя кампаніі, каб затрымаць супрацоўнікаў на працы. Нават прапануюць супрацоўніцам дзеля кар'еры пачакаць з сям'ёй і… замарозіць сваю яйцаклетку. Кіраўніцтва Facebook ужо заявіла аб далучэнні кампаніі да гэтай праграмы і паабяцала аплаціць працэдуру тым, хто жадае яе зрабіць. А следам за папулярнай сацсеткай такое новаўвядзенне плануе ўкараніць і Apple. У кампаніі паведамілі, што яе работніцы змогуць скарыстацца такім шанцам з 2015 года. Дарэчы, каштуе паслуга па замарозцы яйцаклеткі каля 10 тысяч долараў.