Замініраваны аўтамабіль падарваўся ў сталіцы Самалі - Магадыша

8 января 2020
Надзвычайнае здарэнне адбылося недалёка ад адміністрацыйных будынкаў і парламента. Ёсць загінуўшыя. Іх колькасць удакладняецца. Нагадаем, у афрыканскай дзяржаве  ўжо шмат гадоў ідзе грамадзянская вайна. Краіна фактычна распалася на некалькі частак. Прызнаны іншымі дзяржавамі ўрад знаходзіцца ў канфлікце з сепаратыстамі і радыкальнымі ісламістамі.