Законапраект аб запуску працэдуры Brexit унесены ў парламент Вялікабрытаніі

26 января 2017

Брытанскі міністр па пытаннях выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза Дэвід Дэвіс сёння ўнёс у парламент законапраект аб запуску працэдуры Brexit. Дэталёвы і канчатковы план будзе апублікаваны ў найбліжэйшы час.

Пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй, упершыню выступаючы ў парламенце ў новай якасці.

Напярэдадні Вярхоўны суд Вялікабрытаніі забараніў ураду пачынаць працэдуру выхаду краіны з Еўрапейскага саюза без узгаднення з парламентам Злучанага Каралеўства. Заканадаўцы фактычна ўчынілі Мэй перакрыжаваны допыт, які і паказаў, ці з'явілася ў Брытаніі новая жалезная лэдзі.

Эксперты адзначаюць, што заключэнне гандлёвага пагаднення паміж Брытаніяй і ЕС можа заняць 10 гадоў. Зрэшты, зараз Лондан спадзяецца аднавіць асаблівыя гандлёвыя сувязі са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Тэреза Мэй ужо прыбыла ў ЗША, дзе выступіць на штогадовым кангрэсе Рэспубліканскай партыі. А заўтра сустрэнецца з новым амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. Для яго гэта першая сустрэча з замежным лідарам.