Законапраект аб аднаўленні Нотр-Дама падпісаў парламент Францыі

11 мая 2019

Згодна з ім, поўная рэстаўрацыя сімвала Парыжа, які згарэў, зойме каля пяці гадоў. Гэта дастаткова невялікі тэрмін  для такой маштабнай работы. Каб укласціся ў гэты час, законапраект дазваляе абысці цэлы шэраг правіл, што датычацца гарадскога планавання і аховы навакольнага асяроддзя. Ён таксама прадугледжвае падатковыя льготы тым, хто ахвяруе сродкі на аднаўленне сабора.