Сенат Францыі прыняў канчатковым галасаваннем законапраект аб процідзеянні агрэсіўным удзельнікам маніфестацый. Стаўленне сенатараў пры гэтым не адназначнае: у падтрымку выказаліся 210 сенатараў, супраць - 115. Найбольшыя спрэчкі выклікаў артыкул, які надзяляе прэфектаў паўнамоцтвамі забараняць удзел у маніфестацыях пад пагрозай турэмнага зняволення да паўгода, а таксама накладваць штрафы на асобных грамадзян, якія ўяўляюць пагрозу грамадскаму парадку. Раней такія рашэнні былі толькі ў юрысдыкцыі суда. Сярод іншых новаўвядзенняў - пакаранне для тых, хто з'явіцца на акцыях з закрытым маскай або шалікам тварам: ім пагражае штраф да 15 тысяч еўра і магчымы турэмны тэрмін.
Закон супраць агрэсіўных маніфестантаў. Пакаранне будуць вызначаць прэфекты
13 марта 2019













