Закон аб дзяржаўнай мове ўступіў у сілу ва Украіне

16 июля 2019

Зараз там адзіная афіцыйная мова - украінская. Ёй павінен валодаць кожны грамадзянін краіны. А ў найбліжэйшай будучыні на яе паступова пяройдуць усе ўстановы і арганізацыі. Пры гэтым у паўсядзённым бытавым жыцці размаўляць паміж сабой можна на любой мове. Дакумент таксама прадугледжвае здачу экзаменаў на веданне мовы для тых, хто хоча атрымаць украінскае грамадзянства.