Затрыманы трое падазроных па факце пятнічнага выбуху ў Ліёне

27 мая 2019

Непасрэдным выканаўцам тэракта лічаць 24-гадовага алжырскага студэнта, які раней не трапляў у поле зроку паліцыі. Пад варту таксама змясцілі маці падазронага і яшчэ аднаго чалавека з яго асяроддзя. Паліцыя ўжо дапытала і яго сястру. Выбух, нагадаем,   адбыўся 24 мая на вуліцы Віктора Гюго. Раненні атрымалі 13 чалавек.