Агароджы ад мігрантаў на межах Сербіі не будзе

21 октября 2015

Такую заяву зрабіў старшыня сербскага ўрада Аляксандр Вучыч. Ён падкрэсліў, што "якой бы ні была сітуацыя з мігрантамі, Сербія зможа ўтрымаць яе пад кантролем". З пачатку года праз Сербію прайшло звыш 200 тысяч перасяленцаў у асноўным з Блізкага Усходу, якія накіроўваліся ў краіны Заходняй Еўропы.

Між тым, парламент Славеніі сёння прыняў законапраект, які дазваляе прыцягваць армію да аховы межаў. Узброеныя сілы з гэтага часу могуць кантраляваць межы, калі на месцах не будуць знаходзіцца супрацоўнікі паліцыі. Рашэнне прынята на фоне міграцыйнага крызісу ў Еўропе.