Згодна з паведамленнямі гендырэктара СААЗ, больш як 80 краін могуць не справіцца з задачай вакцынаваць 40 % насельніцтва да канца года. Колькасць захворванняў на COVID-19 імкліва расце.
Латвія
У Латвіі ўступіў у сілу агульнанацыянальны лакдаўн. З-за перагрузкі сістэмы аховы здароўя краіна падала запыт аб дапамозе ў Агенцтва грамадзянскай абароны Еўрасаюза. Не хапае апаратаў ШВЛ і простых бальнічных коек.
Украіна
Чырвоны ўзровень эпіднебяспекі ўведзены ўжо ў 6 абласцях Украіны. У небяспечнай зоне забаронена наведванне навучальных устаноў, спынена праца грамадскага транспарту, гандлёвых цэнтраў і ўстаноў грамадскага харчавання.
Еўрасаюз прапанаваў паскорыць прызнанне COVID-сертыфікатаў трэціх краін для палягчэння свабоднага перамяшчэння ўнутры ЕС і паездак у ЕС.













