Цэнтр Нью-Ёрка апанавалі сотні Санта-Клаусаў. Тут праходзіць фестываль СантаКон. Летась мерапрыемства адмянілі з-за пандэміі, але зараз улады горада вырашылі аднавіць традыцыю. Сабраўшыся на Таймс-Сквер, удзельнікі адправіліся ў тур па мясцовых барах. Усе грошы будуць накіраваныя ў дабрачынныя арганізацыі.
Забег Санта-Клаусаў у Афінах
У грэчаскіх Афінах Санта-Клаусы наладзілі масавы забег. Сотні зімовых чараўнікоў прабеглі двухкіламетровую дыстанцыю. Білет на забег каштаваў 12 еўра - выгандляваныя грошы таксама накіруюць на дабрачыннасць.













