Забег на поспех

10 января 2014
У японскай Осацы ў рамках папулярнага фестывалю тысячы чалавек прабеглі традыцыйныя 230 метраў. Пераможца чакала бочка сакэ. Сёлета першым у гонцы стаў студэнт Сейкі Кьёда. Студзеньскі фестываль збірае мільёны японцаў і турыстаў ля храма Імамія Эбісу, бога поспеху ў справах. Служкі храма прапаноўваюць усім ахвотнікам галінкі бамбуку. У Японіі лічыцца, што гэтая расліна прыносіць поспех. Адным з найболей яскравых элементаў урачыстасцяў становіцца парад паланкінаў.