Забастоўкі ў Германіі. У аэрапортах чакаюцца адмены рэйсаў

10 января 2019

У Германіі сёння зноў будуць моцна парушаны авіязносіны. Службы бяспекі трох нямецкіх аэрапортаў праводзяць 24-гадзінную забастоўку. Стачка закранула паветраныя гавані Дзюсельдорфа, Кёльн/Бона і Штутгарта. У кіраўніцтве аэрапортаў папярэдзілі аб магчымых адменах авіярэйсаў, а таксама аб павелічэнні часу праверкі і чакання адпраўлення самалётаў. Праводзіць акцыю прафсаюз "Вердзі". Ён патрабуе павышэння зарплаты, а таксама паляпшэння ўмоў працы для супрацоўнікаў службаў бяспекі паветраных гаваняў краіны. Гэта ўжо другая акцыя на гэтым тыдні.