Забастоўкі грузчыкаў сталі прычынай адмены дзясяткаў рэйсаў у міжнародным аэрапорце Бруселя

13 мая 2013
Яны выступаюць супраць недахопу персанала і заяўляюць,  што  не  адновяць  працу,  пакуль  дырэкцыя  не выправіць сітуацыю. Пасажырам рэкамендуюць  уважліва сачыць за электронным раскладам або загадзя атрымліваць інфармацыю аб сваіх рэйсах у авіякампаніі. Паводле ацэнак экспертаў, акцыя можа  закрануць прыкладна  палову  рэйсаў брусельскага аэрапорта.