Забастоўка працаўнікоў метро паралізавала сталіцу Брытаніі

9 июля 2015

На вуліцах утварыліся доўгія заторы. Машыністы незадаволеныя планамі запусціць начныя рэйсы ў метро і патрабуюць павышэння зарплаты. Начныя рэйсы павінны з'явіцца з верасня толькі ў пятніцу і суботу на некаторых лініях. Чакаецца, што рух метрапалітэна адновіцца толькі заўтра ў першай палове дня.