За ўвоз яблыка ў ЗША пасажырку аштрафавалі на 500 долараў

24 апреля 2018

За нелегальны ўвоз яблыка - 500 долараў! У ЗША мытнік аштрафаваў пасажырку з фруктам, які яна атрымала на абед падчас пералёту з Парыжа ў Дэнвер. Жанчына проста хацела з'есці яблык пазней, але падчас перасадкі на ўнутраны рэйс мытнікі былі непахісныя. Нават калі пасажырка паказала пакавальны пакет авіякампаніі "Дэльта". Дарэчы, перавозчык проста развёў рукамі і нагадаў пра выкананне ўсіх федэральных законаў у ЗША.