За цыгарэту ў рэстаране штраф 200 долараў

31 мая 2017

У Чэхіі за цыгарэту ў рэстаране наведвальнікі заплацяць штраф - 200 долараў. Санкцыі пачынаюць дзейнічаць сёння, у Сусветны дзень без тытуню. У піцейных установах можна будзе курыць толькі на адкрытых тэрасах. Электронныя цыгарэты прыраўнавалі да звычайных. Згодна са статыстыкай, у Чэхіі пастаянна курыць амаль траціна насельніцтва (прычым палова з іх - гэта падлеткі ад 15-ці гадоў). Па гэтым паказчыку рэспубліка займае 4-е месца ў Еўрасаюзе.