За пасаду лідара брытанскай Кансерватыўнай партыі будуць змагацца 10 кандыдатаў

11 июня 2019

Цудоўная дзясятка! За пасаду лідара брытанскай Кансерватыўнай партыі будуць змагацца 10 кандыдатаў. Канчатковы спіс зацверджаны. Сярод фаварытаў гонкі - дзеючы і былы кіраўнікі МЗС Джэрэмі Хант і Борыс Джонсан. А таксама экс-старшыня Палаты абшчын Андрэа Лідсам і міністр навакольнага асяроддзя Майкл Гоўв. Новага лідара кансерватараў выберуць да 28 ліпеня. І менавіта да гэтага часу Тэрэза Мэй застанецца на пасадзе прэм'ер-міністра.