За апошнія суткі плошча пажараў у Сібіры вырасла больш як у чатыры разы

15 апреля 2015
Паводле звестак Дэпартамента лясной гаспадаркі па Сібірскай федэральнай акрузе, агонь ахапіў амаль 60 тысяч гектараў. Пажары бушуюць у Забайкаллі, Бураціі, Алтаі і Хакасіі. Распаўсюджванню ўзгаранняў спрыяе сухое і ветранае надвор'е. Барацьбу з агнём вядуць больш за тры тысячы чалавек і 600 адзінак тэхнікі.