За папраўкі ў Канстытуцыю Казахстана прагаласавалі больш як 70 % выбаршчыкаў

6 июня 2022

На парозе змяненняў. За папраўкі ў Канстытуцыю на рэферэндуме прагаласавалі больш як  70 % грамадзян  Казахстана. Аб гэтым сведчаць даныя экзітполаў. У той жа час яўка выбаршчыкаў  склала больш як 68 %. Нагадаем, папраўкі накіраваныя на скарачэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, узмацненне іншых галін улады і павышэнне ролі грамадзян у працэсе кіравання дзяржавай. Каб змены ў Асноўны закон лічыліся прынятымі, за іх павінны прагаласаваць больш за палову грамадзян, не менш як у 12  з 17 суб'ектаў краіны.