За перастрэлку байкераў у штаце Тэхас арыштаваныя каля 200 чалавек

19 мая 2015

У раёне рэстарана "Твін-Пікс" 17 мая сабраліся ўдзельнікі ад двух да пяці мотаклубаў. 9 байкераў загінулі. На месцы здарэння знаходзіліся і 18 вартавых парадку. Яны былі вымушаныя адкрыць агонь, але спыніць канфлікт не ўдалося. Больш за тое, паводле інфармацыі CNN, супрацоўнікаў паліцыі могуць абвінаваціць у гібелі як мінімум чатырох байкераў. Падчас следства плануецца высветліць, хто ў каго страляў.