За адзін дзень у Грэцыі ўкладчыкі вывелі з банкаў 820 мільёнаў еўра

18 июня 2015

У Грэцыі толькі за адзін дзень укладчыкі вывелі з банкаў 820 мільёнаў еўра. Людзі спешна здымаюць сродкі з-за няпэўнасці на перамовах паміж Грэцыяй і крэдыторамі. Таксама радавыя грэкі баяцца магчымага ўвядзення кантролю над капіталам і абмежавання на зняцце сродкаў. А напярэдадні жыхары Афін ізноў выйшлі на вуліцы, каб сказаць сваё не націску крэдытораў і далейшай палітыцы бюджэтнай эканоміі. Правал на гэты момант перамоў па пошуку рашэння паміж Грэцыяй з аднаго боку і Еўрасаюзам і МВФ з другога пагражае краіне дэфолтам і выхадам з еўразоны. Пра гэта гаворыцца, у прыватнасці, у дакладзе Банка Грэцыі. Сёння праходзіць чарговая сустрэча еўрагрупы, але мала хто ў Еўрасаюзе верыць у тое, што кампраміс будзе знойдзены.