За новыя меры эканоміі прагаласаваў парламент Грэцыі

19 мая 2017

Закон прыняты галасамі кіруючай кааліцыі і прадугледжвае скарачэнне пенсій, зніжэнне зарплат, уразанне сацыяльных дапамог і павышэнне падаткаў, а таксама калектыўныя звальненні працоўных. Акрамя таго, плануецца рэформа ў сферы энергетыкі, прыватызацыя прадпрыемстваў і вызначаецца сярэднетэрміновая фінансавая стратэгія на наступныя чатыры гады.

Незадоўга да галасавання дэпутатаў на плошчы Сінтагма сабраўся мітынг. Група анархістаў учыніла беспарадкі. Паліцыя прымяніла слёзатачывы газ. Ёсць арыштаваныя і затрыманыя. Больш мірным чынам супраць новых мер пратэставалі прадстаўнікі прафсаюзаў і левых партый.