За тыдзень да выбараў ва Украіне невядомая дата правядзення дэбатаў

12 апреля 2019

Ва Украіне за тыдзень да выбараў дагэтуль невядомая дата правядзення дэбатаў, на якіх сустрэнуцца абодва кандыдаты. Пётр Парашэнка гатовы да паядынку на стадыёне ў гэтую нядзелю, а 19 чысла  ў тэлестудыі. Уладзімір Зяленскі чакае апанента толькі на стадыёне "Алімпійскі" і толькі 19 красавіка. Напярэдадні ў эфіры аднаго з ток-шоу Парашэнка прапанаваў Зяленскаму прыехаць у студыю на працягу сарака хвілін і правесці дэбаты тут і зараз. Апанент адмовіўся. Ён растлумачыў, што знаходзіцца ў Парыжы, дзе ў яго запланавана сустрэча з Эмануэлем Макронам.