За ходам выбарчай кампаніі ва Украіне будуць сачыць больш як 2 тысячы міжнародных назіральнікаў

27 марта 2019

Выключэнне - спецыялісты з Расіі і Германіі, іх адмовіліся акрэдытаваць у Цэнтрвыбаркаме краіны. Тым часам расце ў суседняй краіне і колькасць фэйкаў. Так, на днях шматлікім вайскоўцам прайшлі смс: маўляў, амерыканскі спецназ таемна прыляцеў у Кіеў для арганізацыі Майдана 3.0. На фоне гэтых падзей асноўныя кандыдаты ў прэзідэнты завяршаюць туры па краіне, каб ужо ў пятніцу сысціся ў Кіеве на фінальны рывок агітацыі, з якой не так усё проста: амаль усе каналы парушылі выбарчае заканадаўства. Чаму так атрымалася, і чаго чакаць ад медыябітвы?

Высвятляў наш карэспандэнт у Кіеве Аляксей Волкаў (відэа).