За інфармацыю аб забойстве журналісткі Джуліян Асанж прызначыў 20 тысяч еўра

17 октября 2017

На Мальце ў выніку выбуху аўтамабіля загінула журналістка, якая працавала над так званым "Панамскім архівам". Дафнэ Каруана Галіцыя таксама абвінавачвала ў карупцыі сям'ю прэм'ер-міністра краіны Джозафа Муската. Аўтамабіль журналісткі падарваўся пры выездзе з дома. Паводле інфармацыі выдання, два тыдні таму яна паскардзілася ў паліцыю на пагрозы. Публікацыі Каруаны Галіцыі справакавалі на Мальце датэрміновыя парламенцкія выбары, але Мускат ізноў быў абраны прэм'ерам. Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж прызначыў 20 тысяч еўра за інфармацыю аб забойстве журналісткі.