За дзень да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША

2 ноября 2020
Да галоўнай палітычнай падзеі ў ЗША засталіся суткі. Ужо заўтра ў краіне адбудзецца асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдаты на вышэйшую пасаду завяршаюць сваё перадвыбарныя турнэ. Дональд Трамп яшчэ выступіць у 5 штатах - Мічыгане, Аёве, Паўночнай Караліне, Джорджыі і Фларыдзе. Джо Байдэна чакаюць у Пенсільваніі - гэта родны штат дэмакрата. Зараз, мяркуючы па апытаннях, Байдэн апярэджвае Трампа на 10 %. Але палітолагі не рэкамендуюць рабіць з гэтага высновы – многія амерыканцы ўмаўчалі аб сваіх перавагах. Тым часам вакол Белага дома ўзвялі дадатковыя платы. А кафэ і магазіны забіваюць свае вітрыны, асцерагаючыся масавых акцый пратэсту прыхільнікаў абодвух кандыдатаў.