Паліцыя арыштавала 38 экаактывістаў, якія пратэставалі супраць выкіду парніковых газаў. Ім ставіцца ў віну парушэнне грамадскага парадку па папярэдняй змове. Ужо чацвёрты тыдзень актывісты блакуюць дарогі. На мінулым тыдні ўрад дабіўся вынясення судом новай пастановы. За парушэнне дарожнага руху дэманстрантам пагражае да паўгода турэмнага зняволення, а таксама штраф у неабмежаваным памеры.
За блакіроўку дарог у Вялікабрытаніі дэманстрантам пагражае да паўгода турмы
4 октября 2021













