Не лёгка і паўднёва-афрыканскім ратавальнікам, якім пакуль атрымоўваецца стрымліваць націск лясных пажараў. Паводле апошніх звестак, у гарадскім раёне Гаут Бэй згарэлі 5 дамоў і тысячы гектараў лесу. Ёсць пацярпелыя. Ратавальнікі абяцаюць зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць маштабнага бедства. Як у студзені мінулага года, калі ў кварталах Кейптаўна былі знішчаны сотні жылых будынкаў.
Паўднёва-афрыканскім ратавальнікам атрымоўваецца стрымліваць націск пажараў
3 марта 2015













