Паўднёвая Карэя патрабуе ад Volkswagen адклікаць 125 000 машын

26 ноября 2015

Рашэнне прынялі ў міністэрстве аховы прыроды. Праверкі паказалі, што ў кампаніі падтасоўвалі паказчыкі шкодных выкідаў рухавікоў. Дарэчы, міністэрства наклала штраф на аўтаканцэрн больш як на 12 мільёнаў долараў. Увосень кіраўніцтва "Фальксвагена" прызнала, што на аўтамабілі з дызельнымі маторамі была ўсталяваная спецыяльная праграма, якая сур'ёзна паніжала вынікі тэстаў па кантролі за выкідамі шкодных газаў.