Такім чынам Сеул паказаў сваю гатоўнасць супрацьстаяць правакацыям з боку КНДР. Між тым стала вядома, што Пхеньян пачаў транспарціроўку балістычнай ракеты на заходняе ўзбярэжжа для правядзення чарговага запуску. Выпрабаванні могуць прайсці ў суботу з нагоды Дня ўтварэння Паўночнай Карэі.
Тым часам прэзідэнт ЗША даў згоду Паўднёвай Карэі на куплю ў Вашынгтона зброі і абсталявання на мільярды долараў. Таксама Дональд Трамп зняў абмежаванні на вагу размешчаных у Паўднёвай Карэі боегаловак, чаго даўно дамагаўся Сеул. Гаворка ідзе аб амерыканскай сістэме супрацьракетнай абароны "Тэд".













