Паўднёвая Карэя - адна з перадавых краін у галіне тэхналогій - паказала ў рамках World IT Show 2014 у Пусане, якімі будуць мабільныя тэхналогіі ў будучыні. 5G - гучыць неверагодна, але падчас выставы распрацоўшчыкі прапанавалі прыстасаванні, якія адпавядаюць гэтай звышхуткай скорасці. 5G, або 5-ае пакаленне мабільнай сувязі, дазволіць тэлефонам працаваць у разы хутчэй. 5G плануецца запусціць у камерцыйную эксплуатацыю да 2020 года, а выпрабуюць мабільную суперхуткасць двума гадамі раней, падчас Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане.














