Паўднёвая Карэя аб'явіла пра спыненне вяшчання супраць КНДР у дэмілітарызаванай зоне

23 апреля 2018

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі аб'явіла пра спыненне вяшчання супраць КНДР з гучнагаварыцеляў у дэмілітарызаванай зоне. На такі крок Сеул пайшоў перад міжкарэйскім самітам 27 красавіка. Гэта дазволіць знізіць ваеннае напружанне паміж поўднем і поўначчу. Нагадаем, з 2015 года Рэспубліка Карэя вяла агітацыйнае вяшчанне з крытыкай паўночнакарэйскай сістэмы. Тым часам Сеул і Вашынгтон пачалі штогадовыя ваенныя вучэнні. У іх задзейнічаюць больш як 12 000 амерыканскіх салдат. Падоўжацца яны два тыдні і пройдуць у стрыманым рэжыме - як раз з-за міжкарэйскага саміта.