Паўднёвая Карэя і ЗША прадоўжаць сумесныя вучэнні, нягледзячы на нездаволенасць КНДР

16 мая 2018

У паўднёвакарэйскім Міністэрстве абароны падкрэслілі, што ваенныя манеўры павышаюць кваліфікацыю пілотаў, а не адпрацоўваюць задачы па нападзе.

Пхеньян, тым не менш, у знак пратэсту адмяніў сённяшнюю сустрэчу на высокім узроўні з Сеулам і прыгразіў адменай запланаванага на чэрвень саміту са Злучанымі Штатамі. У МЗС КНДР заявілі, што перамовы Кім Чэн Ына і Дональда Трампа могуць не адбыцца, калі Вашынгтон прадоўжыць настойваць на ядзерным раззбраенні Паўночнай Карэі.