Паўднёвая Карэя і КНДР прыступілі да перамоў у памежным Пханмунджоме

17 января 2018

Галоўная мэта дыялогу - вызначыцца з удзелам паўночнакарэйскіх атлетаў у Алімпіядзе-2018. Таксама бакі абмяркуюць тэхнічныя дэталі ўдзелу Пхеньяна і пытанні размяшчэння і лагістыкі. Можа быць закранута і пытанне аб сумесным праходзе карэйскіх спартсменаў з абедзвюх краін падчас цырымоній адкрыцця і закрыцця. Разглядаецца магчымасць выступлення аб'яднанай хакейнай каманды. Раней была дасягнута дамоўленасць аб адпраўцы ў Паўднёвую Карэю на перыяд Алімпіяды 140 артыстаў і музыкантаў з КНДР.