Юрый Саломін адзначае юбілей

18 июня 2015

Усенародна любімы акцёр і рэжысёр, мастацкі кіраўнік Малога тэатра Юрый Саломін адзначае юбілей. З 80-годдзем народнага артыста СССР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усё жыццё Юрыя Саломіна звязанае з Малым тэатрам. Больш за паўстагоддзя ён выходзіць на гэтую сцэну і амаль 30 гадоў з'яўляецца мастацкім кіраўніком. На рахунку акцёра больш як 50 фільмаў, сярод якіх "Ад'ютант яго правасхадзіцельства", "Хаджэнне па пакутах", "Звычайны цуд", "ТАСС упаўнаважаны заявіць…".