Юрыст Трампа таемна атрымаў 400 тысяч долараў

24 мая 2018

Юрыст Трампа таемна атрымаў 400 тысяч долараў за арганізацыю сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Украіны. Перамовы прайшлі ў Белым доме мінулым летам. Аб суме, выплачанай адвакату Майклу Коэну, паведамілі крыніцы ў Кіеве, блізкія да людзей, якія былі залучаныя ў гэтую гісторыю, перадае тэлеканал BBC. Пры гэтым Коэн не быў зарэгістраваны як асоба, якая прадстаўляе інтарэсы Украіны, як таго патрабуе амерыканскі закон. У адміністрацыі Пятра Парашэнку ўсе гэтыя сцвярджэнні назвалі непрыкрытай хлуснёй.