Паўднёвы ўсход ЗША пад ударам шторму

20 марта 2018

Стыхія ахапіла штаты Фларыда, Джорджыя, Алабама і Тэнесі. Там навальніцы, моцны град, шквалісты вецер і нават тарнада. Паводле слоў мясцовых улад, менш як за суткі штармавы цыклон разбурыў дамы, абарваў лініі электраперадачы. Дарогі заблакіраваныя дзясяткамі паваленых дрэў. Даных аб пацярпелых пакуль няма. Зараз стыхія рухаецца на штат Каліфорнія. Там чакаюцца моцныя паводкі. Абвешчана эвакуацыя.