Загінулі як мінімум 5 чалавек, больш за 10 000 пацярпелі. Затапіла сотні населеных пунктаў. Вадой размыла дарогі, ёсць небяспека апоўзняў. У шэрагу раёнаў адсутнічае электрычнасць. Паведамляецца, што ў папулярнай у турыстаў правінцыі Крабі затанула некалькі пасажырскіх паромаў і каля дзесяці невялікіх рыбацкіх лодак. Ніхто не пацярпеў.














