Спадніцы для хлопчыкаў маюць намер увесці ў адной з прыватных школ Лондана

16 мая 2017
Так хочуць зраўнаваць у правах абодва полы, бо дзяўчаты ж носяць штаны. Кіраўніцтва школы сцвярджае, што аб гэтым просяць і самі вучні. Акрамя гэтага, у навучальнай установе задумваюцца зрабіць агульныя туалеты. Паводле афіцыйных звестак, у Вялікабрытаніі расце колькасць падлеткаў, якія звяртаюцца па кансультацыі па змене полу.