Юбілей сёння адзначае народны артыст РСФСР Уладзімір Вінакур

31 марта 2018

70 гадоў жартуючы. Юбілей сёння адзначае народны артыст РСФСР Уладзімір Вінакур. Расійскі гумарыст, тэле- і радыёвядучы здабыў славу, дзякуючы сваім пародыям на знакамітых людзей. Уладальнік ордэна "За заслугі перад Айчынай", ордэна Дружбы Расіі і Казахстана на сцэне вось ужо паўстагоддзя. Майстра пераўвасабленняў можна ўбачыць і ў кіно. Уладзімір Вінакур мае ўласны тэатр пародый, які сёння паспяхова гастралюе ў ЗША, Аўстраліі і Германіі. Свой дзень нараджэння артыст адзначыць на сцэне Крамлёўскага палаца. Віншаванне артысту накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.