Юбілей сёння адзначае народная артыстка Расіі Таццяна Догілева

27 февраля 2017

Мільёны паклоннікаў любяць яе за яркія вобразы і непаўторную чароўнасць. У кіно яна пачала здымацца яшчэ з 15 гадоў. Зараз на яе рахунку каля сотні роляў. Самымі запамінальным сталі працы ў фільмах "Пакроўскія вароты", "Вакзал для дваіх", "Бландзінка за вуглом", "Забытая мелодыя для флейты".

Вядомая Догілева і як рэжысёр. З юбілеем народную артыстку Расіі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым актрыса будзе радаваць гледачоў новымі і цікавымі працамі.