Юбілей сёння адзначае Ірына Алфёрава

13 марта 2016

Юбілей сёння адзначае выдатная актрыса і адна з самых прыгожых жанчын савецкага кінематографа. Ірыне Алфёравай - 65. Яна нарадзілася ў Навасібірску, а ўжо ў 20 гадоў заваявала Маскву. Мільёнам гледачоў Ірына запомнілася як Даша ў фільме "Хаджэнне па пакутах". Зорнай роляй стала і Канстанцыя Банасье ў "Д'Артаньяне і трох мушкецёрах". Алфёрава была адной з самых папулярных у 80-х гадах. На яе рахунку ролі больш чым у 40-ка фільмах і серыялах. А сёння іграе ў Ленкаме і з'яўляецца адной з вядучых актрыс тэатра "Школа сучаснай п'есы". Дарэчы, Ірына не раз бывала ў Беларусі і лічыць сябе напалову беларускай, бо яе маці родам з Віцебшчыны. З юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Алфёраву павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.