Юбілей адзначае народны артыст Расіі Юрый Назараў

5 мая 2017

Ён адзін з тых, чыё імя не на пагалосцы, але амаль усе ведаюць яго ў твар. Акцёр зняўся больш як у 250 фільмах і серыялах. 40 гадоў на экране ён праваяваў ад радавога да генерала. "Апошнія залпы", "Гарачы снег", "Развітанне славянкі". А калі спытацца любога, каму за 40, хто такі Юрый Назараў, яны адкажуць - бацька маленькай Веры. Аднымі з самых дарагіх і этапных кінапрац для акцёра сталі ролі ў фільмах Таркоўскага "Андрэй Рублёў" і "Люстэрка". Дні нараджэння Назараў прывык адзначаць на сцэне. Кожны год 5 мая ён выступае з канцэртамі і спявае ваенна-патрыятычныя песні.