YouTube абвінавачваюць у шпіянажы за мільёнамі дзяцей.

9 апреля 2018

Відэахостынг YouTube абвінавачваюць у шпіянажы за мільёнамі дзяцей. Абвінавачанне высунулі два дзясяткі праваабарончых арганізацый у ЗША. Паводле іх інфармацыі, даччыная кампанія карпарацыі Google збірала даныя аб асобах, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту і не апавяшчала бацькоў аб падобных намерах. За некалькі гадоў былі парушаныя правы больш як 23 мільёнаў дзяцей. Аштрафаваць Google мяркуецца не менш як на 41 мільён долараў.