Ёахім Гаўк пакідае пасаду федэральнага прэзідэнта Германіі

18 марта 2017

Ёахім Гаўк сёння афіцыйна пакідае пасаду федэральнага прэзідэнта Германіі. Па гэтым выпадку ў Берліне адбылася ўрачыстая цырымонія ў парку палаца Бельвю - афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. На мерапрыемстве прысутнічалі шматлікія члены ўрада і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Адзначым, што ўжо заўтра на пасаду новага кіраўніка ФРГ уступіць былы міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.