Японія выказала пратэст КНДР у сувязі з пускамі ракет

28 ноября 2019
Японія выказала пратэст Паўночнай Карэі  ў сувязі з пускамі ракет. Дакумент быў накіраваны па дыпламатычных каналах  праз пасольства Японіі ў Пекіне. Некалькімі гадзінамі раней стала вядома  пра запуск дзвюх балістычных ракет з тэрыторыі КНДР. Неапазнаныя па тыпе снарады  праляцелі 380 кіламетраў і ўпалі ў Японскае мора за межамі эксклюзіўнай эканамічнай зоны Японіі. У Токіа ўжо правялі пасяджэнне Савета бяспекі. Прэм'ер-міністр краіны назваў пускі  "сур'ёзным выклікам сусветнай супольнасці".