Японія патанае ў кветках сакуры

16 марта 2018

Пакуль беларусы ў прадчуванні вясновага цяпла, Японія патанае ў кветках нацыянальнага дрэва краіны - сакуры. Гэтым разам горадам, дзе зацвіў першы бутон так званай горнай вішні, стаў Коці ў паўднёва-заходняй частцы Японіі. Само цвіценне пачалося на 14 дзён раней, чым летась. Для японцаў гэты перыяд не толькі афіцыйны пачатак вясны, але і сапраўднае свята. Яны масава збіраюцца ў месцах, дзе ёсць гэтыя дрэвы, і наладжваюць пікнікі, любуючыся кветкамі.