Японія распаўсюдзіць прэпарат для барацьбы з СOVID-19

7 апреля 2020
Японія накіруе дваццаці краінам партыі лекаў ад грыпу "Авіган". Прэпарат таксама вядомы як "Фавіпіравір" і патэнцыяльна можа вылечыць новы каранавірус. Шэраг дзяржаў гатовы закупіць яго. Ідзе і абмеркаванне бясплатных паставак для тых, хто мае  асаблівую патрэбу. Прэпарат яшчэ праходзіць клінічныя выпрабаванні. У чэрвені лекі плануюць зарэгістраваць як сродак супраць СOVID-19.